На стале стаялi, спакойна гарэлі і паволі таялі чатыры
свечкі... Было так ціха, што можна было пачуць, як яны размаўляюць.
Першая сказала:
-Я – спакой. На жаль, людзі не ўмеюць мяне захоўваць. Думаю, мне не застаецца
нічога іншага, як патухнуць!
І полымя гэтай свечкі згасла.
Другая сказала:
-Я - вера. На жаль, я нікому не патрэбна. Людзі не хочуць нічога слухаць пра
мяне, таму гарэць мне няма сэнсу.
Падзьмуў лёгкі ветрык і загасіў свечку.
Засмучана, трэцяя свечка сказала:
-Я - любоў, у мяне няма больш сіл гарэць. Людзі не цэняць мяне і не разумеюць.
Яны ненавідзяць тых, хто любіць іх больш за ўсё - сваіх блізкіх.
І гэтая свечка таксама патухла ...
Раптам у пакой
зайшоў хлопчык і ўбачыў тры патухлыя свечкі. Спалохаўшыся, ён закрычаў:
- Што вы робіце?! Вы павінны гарэць - я баюся цемры!
Прамовіўшы гэта, ён пачаў плакаць. Тады чацвёртая свечка
сказала:
- Не бойся і не плач! Пакуль я не згасла, ад мяне заўсёды можна запаліць іншыя
свечкі: я - надзея.
Чытаючы радкі
гэтай прытчы, на месцы чацвёртай свечкі мне ўяўляецца настаўнік. Менавіта
настаўнік запальвае ў сэрцах дзяцей агонь жадання, жадання спазнаць свет, захацець яго змяніць, зрабіць
сябе і ўсіх вакол сябе лепшымi.
Упэўнена, што
свечкай, якая запаліла сэрцы ўсіх сваіх вучняў, з'яўляецца наша Віталіна Аляксандраўна,
выдатны настаўнік пачатковых класаў. І сваім вучням, і сваім родным, і нам,
сваім сябрам, яна неаднаразова паказала, што такое сяброўскi
удзел, жывыя, даверныя зносіны, шчырасць і падтрымка.
Памятаю, на
адным з выездаў клуба яна сказала, што настаўнік павінен не «працаваць з
дзецьмі", а жыць імі, быць штодня гатовым да адказаў на мноства пытанняў,
дзяліць з імі радасці і смутак, узлёты і падзенні, парыць на крылах веры і надзеі.
Сёння свае
крылы веры і надзеі выпростваюць «журавы» дзеля палёта нашай дарогай Віталіны.
У нашым жыцці
часам узнікаюць непадуладныя нам сітуацыі. Што рабіць, калі апрабаваны усе
варыянты і вычарпаны ўсе рэсурсы, а мірыцца з цяперашнім становішчам мы не
згодныя? Застаецца адно - верыць, проста шчыра верыць у тую сілу, якая дасць
нам магчымасць змагацца і працягваць рухацца наперад. Менавіта гэтая апошняя
надзея гатова тварыць цуды, кардынальна мяняць усё ранейшае жыццё проста ў імя … твайго заўтра.
CВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ ВЫДАТНАМУ НАСТАЎНIКУ I ЦУДОЎНАМУ
ЧАЛАВЕКУ!