Кот Матроскін з дзіцячага мультфільма (прыклад эканомнага і
ашчаднага гаспадара) — персанаж, які палюбіўся многім. Ну хто не памятае
легендарных фраз гэтага героя: «Я са сваёй Муркай ні за што не
расстануся. Я і так быў шчаслівы, а цяпер удвая шчаслівейшым стану, таму
што ў мяне цяпер дзве каровы ёсць», «Шарык, па квітанцыі карова рудая
адна... Бралі мы яе адну па квітанцыі. Значыць, і здаваць будзем адну,
каб не парушаць справаздачнасці», «А я нічога не буду. Я эканоміць
буду». Можна прыгадаць яшчэ аднаго мульцяшнага героя Скруджа МакДака,
які пастаянна выкладаў азы бізнесу сваім пляменнікам. Цікава, а наколькі
рэальна выхаваць будучага бізнесмена яшчэ за школьнай партай? Аўтары
праекта «Развіццё прадпрымальнасці як адной з ключавых кампетэнцый на
этапе дапрофільнай падрыхтоўкі» ўпэўнены, што закласці адпаведны
падмурак цалкам магчыма. У рамках рэспубліканскай навукова-практычнай
канферэнцыі, што прайшла ў сценах Мінскага гарадскога інстытута развіцця
адукацыі (МГІРА), абмеркавалі інавацыйныя падыходы па фарміраванні
прадпрымальніцкіх кампетэнцый у маладзёжным асяродку.
Далей
Далей
Комментариев нет:
Отправить комментарий